Posted on

Справаздачная канферэнцыя

18 лістапада прайшла канферэнцыя Бераставіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, на якой былі падведзены вынікі працы за мінулыя пяць гадоў, выбраны дэлегаты на справаздачна-выбарную канферэнцыю Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і кандыдаты ў склад Савета Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

У працы канферэнцыі прыняла ўдзел старшыня прафкама Бераставіцкага РУП ЖКГ Алена Максімюк. У сваім дакладзе яна азнаёміла прысутных з працай першаснай прафсаюзнай арганізацыі за мінулыя пяць год.

– Дэвіз нашага прадпрыемства, як і ўсяго прафсаюзнага руху “Мы – разам!”. Члены прафсаюза нашай арганізацыі – гэта заўсёды падтрымка і апора, сапраўдныя сябры і верныя таварышы. Жадаю ўсім далейшых поспехаў, вялікіх перамог і моцнага здароўя.