Posted on

Старшыня Бераставіцкага райвыканкама Дзмітрый Кадргулаў сустрэўся з калектывам РУП ЖКГ

Адбылася сустрэча старшыні Бераставіцкага райвыканкама Дзмітрыя Кадргулава з калектывам РУП ЖКГ.

Дзмітрый Рафаэльевіч падзяліўся з прысутнымі сваімі ўражаннямі як дэлегат Усебеларускага народнага сходу. Падрабязна спыніўся на важных пунктах асноўных дакументаў, прынятых дэлегатамі форуму, – Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны.

Дзмітрый Кадргулаў расказаў таксама аб перспектывах развіцця раёна і адказаў на пытанні працаўнікоў прадпрыемства.

Па матэрыялах “Бераставіцкай газеты”.