Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Андрэй Кардаш пры ўдзеле дырэктара і старшыні прафкама Бераставіцкага РУП ЖКГ паразмаўляў з маладымі работнікамі.
Ажыўленая гутарка ішла аб умовах працы і аб падтрымцы ад кіраўніцтва, аб жыллёвых і жыццёвых пытаннях, аб адаптацыі на першым працоўным месцы, аб творчых перамогах і вольным часе. Акрамя гэтага маладым работнікам растлумачаны іх правы, а таксама прэферэнцыі, якія даюць членам прафсаюза.
Падчас сустрэчы маладым работнікам былі выдадзены прафсаюзныя білеты.
Як адзначыў дырэктар Бераставіцкага РУП ЖКГ Сяргей Кірш “Наша арганізацыя – сучаснае прадпрыемства са шматгадовым вопытам работы, якое якасна аказвае камунальныя паслугі для насельніцтва. Як і ў кожным калектыве, тут рады перспектыўным кадрам. Цяпер на прадпрыемстве працуюць 4 маладыя спецыялісты, многія з якіх, спадзяюся, плануюць і надалей застацца працаваць на прадпрыемстве”.
Так, напрыклад, інжынер ПМА Мікіта Токараў, адслужыўшы ў войску належны тэрмін, вярнуўся ў Бераставіцкую ЖКГ назад, тэхнік Яўген Сушко ўжо працуе на прадпрыемстве 1,5 гады./p>
Ёсць і зусім маладыя працаўнікі. Рэнат Ціўнчык, скончыўшы БНТУ, каля месяца асвойвае працу энергетыка, Арцём Якімовіч – менавіта сёння прыступіў да працы юрысконсультам і ўжо азнаёмліваецца з юрыдычнай працай.
Па словах старшыні прафкама Алены Максімюк «Усім працаўнікам, якія патрабуюць жыллё, прадпрыемства вылучыла пакоі ў інтэрнаце. Таксама выкананы тэрміны выплат “пад’ёмных”. Хлопцы актыўна прымаюць удзел не толькі ў працоўным, але і ў грамадскім жыцці прадпрыемства.»