10.10.2023 У Бераставіцкім раённым унітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі прайшла сустрэча працоўнага калектыву з участковым інспектарам Аддзела ўнутраных спраў Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта на тэму: «Аперацыя «Арсенал»» Мэта аперацыі – супрацьдзеянне незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў. Паводле інфармацыі РАУС, міліцыянеры правераць выкананне ўмоў захоўвання агнястрэльнай зброі яе законнымі ўладальнікамі, а таксама прымуць меры па канфіскацыі зброі ў тых, каму стала супрацьпаказана ёй валодаць.
У РАУС нагадваюць, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў заканадаўствам устаноўлена крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 12 гадоў.
У той жа час, добраахвотна здаўшыя зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, якія незаконна захоўваюцца, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.