Дэпутат, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Кулісевіч правёў сустрэчу з калектывам Бераставіцкага РУП ЖКГ.
У ходзе сустрэчы Антон Станіслававіч падзяліўся ўражаннямі аб рабоце VII Усебеларускага народнага сходу, дэлегатам якога ён з’яўляецца. Распавёў аб ролі УНС, яго структуры, новым статуце і функцыях. Адказаў на пытанні працаўнікоў прадпрыемства.