28.04.2023 старшыня прафкама Максімюк Алена і казначэй прафкама Лявоненя Вольга ў складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у працы маштабнага турыстычнага форуму “Адкрый Беларусь”, які праходзіць 28-29 красавіка ў Мінску ў палацы культуры прафсаюзаў. На турыстычным кірмашы на адной пляцоўцы сабраны шматвяковая гісторыя, традыцыі і сучаснасць нашай краіны – усё тое, чым ганарацца і што шануюць беларусы. На форуме можна было зазірнуць на майстар-клас па выцінанцы, наведаць калекцыю народных лялек, калекцыю беларускіх ручнікоў, прадэгуставаць традыцыйныя і арыгінальныя стравы. Увагу многіх гасцей форуму прыцягнула прэзентацыя новых турыстычных маршрутаў з “Гроднатурыст”.