Паведамляем, што ў перыяд з 18 па 20 верасня 2024 г. адбудзецца Міжнародная спецыялізаваная выстава жыллёва-камунальнай гаспадаркі «НАШ ДОМ».
Арганізатарамі выступаюць Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа».
МІСІЯ ВЫСТАВЫ – стварэнне эфектыўнай камунікацыйнай бізнес-платформы ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі для ўсебаковага незалежнага экспертнага абмеркавання перспектыўных рашэнняў развіцця галіны, удасканалення нарматыўна-прававой базы, лічбавай трансфармацыі і аўтаматызацыі працэсаў кіравання гарадской гаспадаркай, пошуку партнёраў, абмену вопытам, атрымання навыкаў і ведаў, прасоўвання кампаній, тавараў і паслуг, дэманстрацыі дасягнення, устанаўлення і падтрымання карысных дзелавых сувязей з органамі ўлады, прадстаўнікамі галіновай супольнасці, лідэрамі меркаванняў і СМІ.
Мэтавая аўдыторыя выставы
- Органы выканаўчай улады ў сферы ЖКГ
- Падведамасныя арганізацыі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Мінгарвыканкама і абласных выканкамаў
- Жыллёва-эксплуатацыйныя службы і жыллёвыя рамонтна-эксплуатацыйныя аб’яднанні, таварыствы ўласнікаў
- Забудоўшчыкі, праекціроўшчыкі
- Будаўніча-падрадныя арганізацыі, прадпрыемствы дарожнага будаўніцтва
- Прадпрыемствы добраўпарадкавання і азелянення
- Прадпрыемствы, якія аказваюць паслугі па вода-, цепла-, электразабеспячэнні
Асноўныя вектары выставы
- Энергаэфектыўны капрамонт
- Укараненне тэхналогіі Інтэрнэт рэчаў
- Добраўпарадкаванне
- Удасканаленне аказваемых ЖКП
- Мадэрнізацыя сістэмы абыходжання з ТКА і ВМР
- Прафесійная падрыхтоўка кадраў для сферы ЖКГ
Адрас правядзення выставы – г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 14.
Больш падрабязна пра выставу па наступнай спасылцы: https://utilityexpo.by/.