Быць бацькам – вельмі ганаровая і адказная місія. Бацька не проста тата. Ён самы адданы сябар і дарадца. Гэта чалавек, які ніколі не здрадзіць, не падвядзе, не падмане. Быць добрым бацькам – самая адказная і патрэбная праца ў жыцці мужчыны. Стаць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі. Навучыць, расказаць, абараніць, растлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем — такое можа толькі тата.
Усіх тат віншуем сардэчна і жадаем ім дастойных сыноў і дачок. Хай бацькоўскае каханне, нібы маяк, засцерагае вашых дзяцей ад небяспек і жыццёвага шторму. Віншуем дастойных бацькоў, ганарымся імі і жадаем толькі шчасця, здароўя, радасці, удачы! З Днём бацькі!