Posted on

З Днём маці

Дзень маці – гэта самае добрае, самае ласкавае і самае любімае свята. Ён напоўнены самымі цёплымі ўспамінамі для кожнага чалавека. Мама – самы дарагі і незаменны чалавек для кожнага з нас. Дарагія нашы мамы, віншуем вас з Днём маці і жадаем душэўных сіл, жыццёвай мудрасці, анёльскага цярпення, жаночага шчасця, узаемнага кахання і хатняй выгоды. Дзякуй вам, родныя, за тую цеплыню, пяшчоту, ласку і клопат, якія вы так шчыра нам аддаяце. Жадаем вам, нашы дарагія, заўсёды і ўсюды адчуваць сябе патрэбнымі і каханымі.