Электронны зварот у Бераставіцкае раённае унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (апавяшчэнняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.
Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты Бераставіцкага раённага унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі: berestovica@gogkh.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.
Патрабаванні да электроннага звароту:
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, у абавязкова парадку павінен змяшчаць:
– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна; – адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна; – сутнасць звароту; – адрас электроннай пошты грамадзяніна. |
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
– поўнае найменне юрыдычнай асобы; – месца знаходжання юрыдычнай асобы; – сутнасць звароту; – прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты; – адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы. |
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны прыкладацца копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. |