26.04.2024 года ў Бераставіцкім раённым унітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі прайшоў справаздачна-выбарны сход.
У рабоце сходу прынялі ўдзел 127 работнікаў прадпрыемства, а таксама запрошаныя – старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Андрэй Кардаш і старшыня Бераставіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Саннікава.
У дакладах за 5-ці гадовы перыяд былі закрануты пытанні выканання калектыўнага дагавора, арганізацыі турыстычна-экскурсійнай работы, удзелу ў культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах і іншыя пытанні. Праца прафсаюзнага камітэта за перыяд з мая 2019 года па красавік 2024 года прызнана здавальняючай.
Па выніках галасавання:
– абраны новы склад прафсаюзнага камітэта ў колькасці 9 чалавек;
– прафсаюзны лідэр Алена Максімюк абрана на новы тэрмін.
Дырэктар прадпрыемства Сяргей Кірш распавёў аб працы прадпрыемства і аб планах і перспектывах развіцця супрацоўніцтва з прафсаюзам.
Андрэй Кардаш расказаў аб рабоце Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, падзякаваў прафсаюзнаму актыву за плённую працу, пажадаў новых поспехаў.
Святлана Саннікава станоўча ацаніла працу прафсаюзнага камітэта, пажадала захаваць традыцыі і ствараць новыя, сваімі дасягненнямі дзяліцца ў сацсетках