29 красавіка 2022 года на гарадскім стадыёне прайшла раённая Спартакіяда сярод працоўных калектываў, арганізацый па летніх відах спорту, прысвечаная Дню працы, у якой каманда нашага прадпрыемства “Камунальнік” прыняла актыўны ўдзел.



Спартсмены спаборнічалі ў такіх відах спорту як перацягванне каната, трохбор’е, лёгкаатлетычная эстафета, гіравы спорт.




У спаборніцтвах па дартсе ў асабістым першынстве спартсмен, начальнік ВКГ Андрэй Касураў заняў 1 ганаровае месца! Віншуем! Жадаем здароўя, далейшых поспехаў і перамог пераможцу і ўсім удзельнікам каманды!

