Posted on

Аб падрыхтоўцы да асенне-зімовага сезона

Падрыхтоўка да чарговага ацяпляльнага сезона пачынаецца ўвесну, яшчэ да заканчэння папярэдняга ацяпляльнага сезону. Сёлета ў Бераставіцкім РУП ЖКГ неабходна падрыхтаваць да асенне-зімовага перыяду 20 цеплакрыніц.

Па стане на 30 жніўня 2023 года ў раёне 17 цеплакрыніц з 20, якія знаходзяцца на балансе арганізацыі, атрымалі пашпарты гатоўнасці. Усе цеплакрыніцы, падведамасныя Дзяржпрамнагляду атрымалі заключэнні.

У бягучым сезоне не запланавана замена цеплатрас. Вырабляецца толькі абслугоўванне. Усе цеплатрасы па стане на 30 жніўня 2023 года прайшлі выпрабаванні. Працягласць цеплатрас, якія знаходзяцца на балансе арганізацыі складае 70,9 км.

Актыўнымі тэмпамі ідзе стварэнне рэзерву драўнянага паліва (дрова і дранка). На дадзены момант нарыхтавана 97,4% ад запланаванага аб’ёму.

Усе запланаваныя аб’ёмы па падрыхтоўцы жыллёвага фонду, які знаходзіцца на абслугоўванні Бераставіцкага РУП ЖКГ на бягучую дату выкананы. Праведзена гідраўлічнае выпрабаванне сістэм ацяплення жыллёвага фонду, які знаходзіцца на балансе і абслугоўванні арганізацыі.

Таксама былі зроблены: шкленне месцаў агульнага карыстання шматкватэрных жылых дамоў, рамонт балконаў (лоджый), рамонт стыкаў сценавых панэляў, рамонт дахаў.

Ідзе праца па атрыманні пашпартоў гатовасці жылых дамоў. З 147 дамоў пашпарта гатоўнасці ёсць у 67.

У рамках падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона вядуцца работы па дэцэнтралізацыі сістэмы ацяплення жылых дамоў у вёсцы Паплаўцы, якія знаходзяцца на цэнтральным атапленні — яны пераводзяцца на электрычнае і газавае атапленне, а кацельня ў Паплаўцах будзе зачынена.

Таксама ў планах будаўніцтва блокава -модульнай кацельні для аб’ектаў, атапляных ад кацельні былой ПМК-141.