Posted on

Аб развіцці водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Бераставіцкага РУП ЖКГ.

Якаснае водазабеспячэнне насельніцтва з’яўляецца асноўным з галоўных прыярытэтных напрамкаў дзейнасці любой жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у тым ліку Бераставіцкага РУП ЖКГ.
На балансе арганізацыі знаходзяцца водаправодныя сістэмы ў 22 населеных пунктах раёна, агульнай працягласцю 82,4 км. Для якаснага забеспячэння пітной вадой ёсць 11 станцый абезжалезвання.

У цяперашні час рэалізуецца праект “Будаўніцтва станцыі абезжалезвання вады з бурэннем рэзервовай свідравіны і заменай часткі вадаправоднай сеткі ў в. Паплаўцы Бераставіцкага раёна”. Вядуцца падрыхтоўчыя работы на будаўнічай пляцоўцы (планіроўка, выкарчоўка пнёў, высечка драўняна-хмызняковай расліннасці, агароджа будаўнічай пляцоўкі), праводзіцца ўстаноўка свідравой устаноўкі.

Таксама рэалізуецца праект “Рэканструкцыя сетак і збудаванняў водазабеспячэння ў аг. Пагранічны з будаўніцтвам артэзіянскіх свідравін” 1 чарга будаўніцтва. У рамках праекта выканана будаўніцтва водаправодных магістральных сетак па вуліцах Савецкая, завулак Савецкі, Юбілейная, Пушкіна, Паўночная і Камарова, прасвідравана новая артэзіянская свідравіна. Цяпер выконваюцца пусканаладачныя работы па пуску зноў прасвідраванай свідравіны, прамыванне сетак і ўрэзка ў існуючую сетку вадаправода.

Пасля рэалізацыі названых праектаў будзе павялічана надзейнасць сістэмы водазабеспячэння, палепшана якасць пітной вады, якая падаецца насельніцтву.

Для адводу сцёкавых вод на балансе арганізацыі ёсць 20 каналізацыйных помпавых станцый у 12 населеных пунктах. Агульная працягласць каналізацыйных сетак складае 57,2 км.

У планах на гэты год рэканструкцыя каналізацыйна-помпавай станцыі ў г.п. Б. Бераставіца.