Posted on

Раз, два, тры… Ялінка гары!

15 снежня на плошчы Ратушнай адбылося ўрачыстае запальванне навагодніх агнёў на галоўнай ёлцы Бераставіцкага раёна. У чарговы раз работнікі нашай арганізацыі з любоўю і найвышэйшым прафесіяналізмам устанавілі і ўпрыгожылі навагоднюю прыгажуню, зрабілі нашу Вялікую Бераставіцу яркай, святочнай, прыбранай!

Таксама быў дадзены старт конкурсу «На лепшую навагоднюю кампазіцыю 2024», у якім Бераставіцкая ЖКГ прыняла актыўны ўдзел.

Умелыя ручкі, крыху фантазіі, творчасці, а галоўнае дружны і згуртаваны калектыў, – і на свет з’явілася казачная, яркая навагодняя кампазіцыя.

Няхай надыходзячы Новы 2024 год прынясе кожнаму з нас добры настрой, моцнае здароўе і выканае самыя патаемныя жаданні!

Дзякуем усім удзельнікам!