Posted on

Акцыя “Гадзіна Зямлі”

Бераставіцкае РУП ЖКГ паведамляе, што 26 сакавіка з 20.30 да 21.30 адбудзецца Міжнародная штогадовая акцыя “Гадзіна Зямлі”.

Гадзіна Зямлі-гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. У гэтым годзе акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо ў 14-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя – гэта сімвал беражлівых адносіны да прыродзе. З году ў год гэтае мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды.

Cёння Гадзіна Зямлі-гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Беларусь не застаецца ўбаку.

Паколькі гэта абсалютна добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць. Арганізатары акцыі ў мэтах бяспекі не рэкамендуюць адключаць вулічнае асвятленне, аэранавігацыйныя агні і святлафоры.

Выключыць святло на гадзіну-вельмі проста, але нават за такім сімвалічным дзеяннем стаіць магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя звычкі.

Як? Напрыклад, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, беражліва ставіцца да вады і зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў, тым самым скарачаючы выкіды парніковых газаў.