Posted on

Елка стала прыгажэйшай

Напярэдадні новага 2024 года работнікі Бераставіцкага РУП ЖКГ уносяць ва ўбранне цэнтральнай ёлкі апошнія крэсы. Святочны ўбор прыгажуні дапоўняцца новымі яркімі цацкамі і гірляндамі, каб у навагоднюю ноч яшчэ ярчэй заззяць для жыхароў нашага пасёлка і ўсіх гасцей Вялікай Бераставіцы. Няхай гэтае яркае, святочнае навагодняе святло прынясе ўсім нам дабро, радасць, каханне і мірнае неба над галавой!!!