Posted on

З надыходзячым Новым годам!

Дарагія калегі! Віншуем Вас з надыходзячым Новым годам! Няхай гэты Новы год стане больш паспяховым, чым папярэдні. Жадаем пакараць новыя кар’ерныя вяршыні, імкнуцца да лепшага, атрымаць ад працы больш матэрыяльнага і маральнага задавальнення, чым у старым годзе. Жадаем вам дастатку, міру, кахання, здароўя, поспеху, шанцавання, дабра, павагі, росквіту. Будзьце шчаслівыя, актыўныя, жыццярадасныя, паспяховыя і каханыя блізкімі людзьмі!

Што пажадаць пад Новы год

Сумленным добрым людзям?

Прыемных, казачных прыгод,

Якiх мы не забудзем.

Хай не скупiцца Дзед Мароз

На радасць нам, на шчасце;

Каб дабрабыт дзяржавы рос,

Быў лад у кожнай хаце.

Не забывалi каб сяброў,

Добрасуседскiх зносiн;

Сямейных цёплых вечароў

Больш новы год прыносiў.

Хай будзе ўсё як мае быць,

Але аб лепшым марце.

Як самi бы хацелi жыць,

Другiм таго жадайце!..