Posted on

З Юбилеем!

Сёння, 24 студзеня 2024 года адзначае свой 50-гадовы юбілей старшыня прафкама, начальнік структурнага падраздзялення па рабоце з кліентамі і сэрвісу 115 – Максімюк Алена Мікалаеўна.

Павіншаваць юбілярку сабраліся работнікі калектыву на чале з дырэктарам Бераставіцкага РУП ЖКГ Кірша Сяргея Уладзіміравіча, а таксама Старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў МП і КБП Кардаш Андрэй Міхайлавіч.

Алена Мікалаеўна, жадаем Вам здароўя вечнага, дабрабыту асабістага, дасягненняў працоўных і проста цудоўнага настрою. Няхай жыццё заўсёды будзе шчаслівым і напоўненым звычайнымі жыццёвымі цудамі, у якія верыць кожны чалавек, незалежна ад узросту. З Днём нараджэння!

Калектыў Бераставіцкага РУП ЖКГ.